У нямецкай амбасадзе больш нельга будзе абскардзіць адмову ў візе
На сайце нямецкай амбасады ў Мінску з'явілася паведамленне, што з 1 ліпеня 2025 года паўсюдна адмяняецца працэдура апеляцыі на адмову ў візе, раней прапанаваная на добраахвотнай аснове. Гэта робіцца «з мэтай апрацоўкі большай колькасці візавых заяў і скарачэння часу чакання рашэнняў па візах».
У сувязі з гэтым амбасада просіць з пазначанай даты не накіроўваць у яе апеляцыі ў выпадку адхілення візавай заявы, бо разглядаць іх не будуць. Замест гэтага можна падаць пазоў у адміністрацыйны суд Берліна — на нямецкай мове і з гатоўнасцю несці аплату судовых выдаткаў.
«Вы можаце мінімізаваць рызыку адмовы, падаўшы ўсе неабходныя дакументы ў поўным аб'ёме. Калі візавы аддзел запытае дадатковыя дакументы, калі ласка, падайце іх своечасова. Пасля адхілення ёсць магчымасць падаць новую заяву на візу», — паведамляе амбасада.
Чытайце таксама:
Улады Латвіі абавяжуць беларусаў паведамляць пра ўезд у краіну з тэрыторыі Шэнгенскай зоны
Экспертка падзялілася лайфхакам, як атрымаць шэнген хутчэй і на больш працяглы тэрмін
Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?