Усяго патроху1616

Многім беларусам за мяжой пастаянна сніцца гэты кашмар. Што рабіць?

Шмат каму з эмігрантаў сніцца: ты выпадкова трапляеш у Беларусь і мусіш уцякаць, бо там небяспечна. Што гэта за феномен?

Фота: Guido Mieth / Getty Images

Юрыстка Кацярына Дзяйкала расказвае, што часта бачыла падобныя сны першыя два гады эміграцыі:

«Быццам я прыязджаю ў Беларусь, пакуль там яшчэ ўсё не скончылася. І толькі там усведамляю, што не ведаю, як буду ехаць назад, як мяне цяпер выпусцяць. Гэта вельмі страшна. А калі прачынаешся і разумееш, што ты ў бяспецы — гэта пачуццё, якое ні з чым не параўнаць.

Часам снілася, што я ўцякаю, а за мной гоняцца і страляюць у спіну такія, проста як з кіно, фашысты. А нядаўна прыснілася мадыфікаваная версія — што я за мяжой выпадкова трапіла на тэрыторыю беларускага пасольства, і калі зразумела і стала выходзіць, перад мной замкнуліся дзверы. І гэта была паніка».

Але бываюць у Кацярыны і добрыя сны пра Беларусь. Яна згадвае сон пра Мінск, пра заліты сонцам праспект. Але гэты сон адрозніваецца і часам вяртання — у ім гаворка ішла ўжо пра дэмакратычную Беларусь.

Журналістка Вольга Арсеннева таксама часам бачыць сны пра ўцёкі з Беларусі.

«Я бачу сны, нібыта я зноў у Мінску. Але ж замест радасці, што зноў бачу родныя вуліцы, я адчуваю паніку — маўляў, як жа здарылася, што я апынулася там? Я не хачу ў турму, я не вытрымаю катаванняў, я хачу жыць! І як цяпер збегчы назад? І дзе мая дачка, я ж павінна яе таксама вывезці!

Нам з дачкой было вельмі складана з'язджаць з Беларусі. Ніхто, нават мая мама, не ведаў, што мы з'язджаем. Нам чамусьці адмовілі ў шэнгенскіх візах, і з краіны мы выязджалі з дапамогай «Байсола», за што дзякуй ім вялікі: калі б не гэта, я б ужо сядзела ў турме».

Вольга кажа, што пасля такіх сноў ёй цяжка супакоіцца, нават калі яна расплюшчвае вочы і бачыць, што знаходзіцца ў бяспецы.

«Калі вы і не бралі ўдзел у пратэстах, але былі моцна ўключаныя ў падзеі, вам могуць сніцца такія сны»

Псіхолаг Віялета Нікіцік разважае, што падзеі 2020-га, рэпрэсіі і эміграцыя — гэта ўсіхная беларуская траўма. Яна вельмі паўплывала на калектыўнае несвядомае беларусаў.

Такія перажыванні датычаць кожнага, хто лічыць сябе беларусам, чытаў пра пратэсты ці браў у іх удзел, кажа Віялета:

«Напрыклад, я ў жніўні 2020-га знаходзілася ў ЗША. Але, як і мае сябры, была ўключаная ў падзеі, мы чыталі навіны з Беларусі, глядзелі відэарэпартажы, і гэта на нас моцна паўплывала. Таму калі вы і не бралі ўдзел у пратэстах, але былі моцна ўключаныя ў падзеі, вам могуць сніцца такія сны.

Што азначае такі сон? Усё вельмі індывідуальна. Магчыма, гэта проста частка калектыўнага несвядомага. Таксама трэба ўлічваць, якія пачуцці былі ў чалавека падчас гэтага сну. Магчыма, такі сон — проста метафарычны адбітак гвалту ці змен, якія цяпер адбываюцца ў жыцці чалавека».

Фота: Getty Images

Сны — прадукт нашага несвядомага, спосаб паказаць нам тое, што мы не разумеем і не асэнсоўваем у нашым штодзённым жыцці, што мы выштурхоўваем у несвядомае. Магчыма, вам прысніўся такі сон, таму што вы шмат размаўлялі на звязаныя з ім тэмы ці зноў пачалі іх згадваць. Таксама такое можа сніцца на нейкія гадавіны, звязаныя з пратэстамі, на Дзень Волі.

Усё, што адбываецца ў вашым жыцці, можа сніцца праз зручныя для псіхікі вобразы, у тым ліку і вобразы з мінскіх пратэстаў. Напрыклад, сон з уцёкамі з Беларусі абазначае нейкае змаганне ў вашым жыцці — напрыклад, адбітак канфлікту на працы.

Важна, з якімі пачуццямі і эмоцыямі вы прачнуліся пасля гэтага сна:

«Гэта можа падказаць, што вы выштурхоўваеце ў несвядомае і што вяртаецца да вас праз сны. Можа, нехта недзе парушае мае межы, і я не магу сябе абараніць, і праз сон несвядомае спрабуе да мяне дагрукацца наконт гэтага, паказаць, што я нечага не заўважаю».

Мы не можам змяніць мінулае, яно проста будзе менш балець, кажа псіхолаг. І дакладна не трэба баяцца гэтых сноў. А найлепшы спосаб — проста падзяліцца такімі снамі з тымі, каму давяраеш: з сябрамі, партнёрам, калегамі, псіхолагам. Дарэчы, добры інструмент для аналізу сноў — ChatGPT, мае кліенты таксама пра яго кажуць», — адзначае псіхолаг.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • Satan
    19.04.2025
    Але я асабліва ня сумую, так. Я знайшоў новых людзей, новыя веды, новыя інтарэсы, якія да 2020, 2022 мяне асабліва ня цікавілі... але гэта тое, што мне сапраўды падабаецца. Я бачу як развіваецца дачка і займаецца таксама там, што ёй падабаецца... і разумею, што ў Менску яна наўрадці бы да гэтага прыйшла. Нават жонка знайшла хоць і нялёгкае, але менавіта тое самае. Жонка мабыць больш сумуе, а я с дачкой... на тыдзень-другі тусануць у Беларусь бы зганялі... ды з павротам.
  • 1234
    19.04.2025
    Тыдзень таму такое прысьніў. Да таго сьняцца бацькі, унівэрсытэт і школа, але ў добрым сэнсе, што калісьці быў шчасьлівы
  • Аскольд
    19.04.2025
    Я думал у меня у одного такие сны)

Цяпер чытаюць

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве адбудзецца сустрэча са Святланай Алексіевіч і Евай Вежнавец9

У Гомелі падчас аперацыі на сэрцы памёр Іван Афанасьеў2

«Плачу падаткі, а што ўзамен?» Беларуска расказала, як нявыгадна быць самазанятай18

Лукашэнка загадаў чыноўнікам перад прыходам да яго здаваць мабільнікі18

Амерыканцы кінуліся набываць адну прыладу, каб менш сядзець у тэлефоне3

У Падмаскоўі гарыць атакаваная дронамі Шатурская ДРЭС8

Адзіны вядомы партрэт Васіля Цяпінскага аказаўся выявай французскага архітэктара19

«Дасягненне — гэта тое, што выжылі. Жывыя, і дзякуй Богу». Сацыёлаг расказаў, які цяпер вобраз у беларускага рэжыму12

У мінскай Чыжоўцы загінула 11‑гадовая дзяўчынка. Яна ўпала з вышыні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Вызвалілі палітзняволеную маці чатырох дзяцей. Яе мужу прысудзілі 24 гады калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць