БЕЛ Ł РУС

«Луч» выпусціў гадзіннік у памяць пра трагедыю Хатыні

5.05.2025 / 17:37

Nashaniva.com

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую калекцыю — да 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне і ў памяць пра лёс Хатыні. Частка сродкаў ад продажаў будзе накіравана на падтрымку і захаванне адпаведнага мемарыяльнага комплексу.

Фота: «Луч»

На цыферблаце выканана гравіроўка карты вёскі Хатынь з яе каардынатамі, а збоку на корпусе — колькасць знішчаных у гады вайны населеных пунктаў.

Раменьчык з натуральнай скуры ўпрыгожаны вышытым арнаментам, натхнёным экспазіцыямі музея «Хатынь». Ён адсылае да народных традыцый і каранёў, сімвалу зямлі.

На заднім баку корпуса знаходзіцца акенца, якое адкрывае механізм, гравіроўка каласка як ладу жыцця, надзеі і адраджэння, а таксама стылізаванага знака зямлі.

Корпус выкананы з нержавеючай сталі, цыферблат накрыты сапфіравым шклом з антыблікавым пакрыццём. Унутры — механізм «Усход 2409».

Калекцыя лімітаваная — 500 экзэмпляраў.

Чытайце таксама:

Прапагандысты разганяюць фэйк пра выдаленне артыкула пра Хатынь у Вікіпедыі

Памёр дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь»

Названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной

У Хатынь праз лес і пехам. Як вясковыя дзеці адзначалі 9 мая ў познесавецкі час

«Луч» выпусціў гадзіннік у гонар Васіля Быкава і абвясціў з гэтай нагоды творчы чэлендж

Каментары да артыкула