БЕЛ Ł РУС

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам

6.05.2025 / 7:27

Nashaniva.com

Расійскі хакеіст Аляксандр Авечкін, які цяпер выступае ў НХЛ і з'яўляецца найлепшым снайперам рэгулярнага чэмпіянату, перадаў Аляксандру Лукашэнку падарунак — джэрсі са сваім аўтографам, паведаміў «Пул Першага».

Фота: Пул першага

«Аляксандру Рыгоравічу ад OVI (так называюць Авечкіна амерыканскія заўзятары)! Усяго найлепшага!» — напісана на джэрсі.

Таксама расійскі хакеіст сустрэўся з часовым павераным у справах Беларусі ў ЗША Паўлам Шыдлоўскім.

Менавіта падчас гэтай сустрэчы Шыдлоўскі ў афіцыйным парадку ўручыў хакеісту віншаванне Лукашэнкі з нагоды таго, што той стаў рэкардсменам НХЛ па колькасці галоў у рэгулярных чэмпіянатах, а Авечкін — перадаў свой падарунак беларускаму палітыку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула