БЕЛ Ł РУС

«Добры дзень для Германіі». Рэакцыі нямецкіх партый на правал Фрыдрыха Мерца на выбарах канцлера

6.05.2025 / 12:53

Nashaniva.com

Сёння ў Бундэстагу дэпутаты не змаглі зацвердзіць Фрыдрыха Мерца новым канцлерам Германіі. Яму не хапіла шасці галасоў. Рэакцыі нямецкіх палітыкаў падзяліліся, піша Bild.

Фрыдрых Мерц. Фота: Maja Hitij/Getty Image

У Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі заявілі, што сабатаж, верагодна, зыходзіць ад іх партнёраў па кааліцыі — дэпутатаў ХДС.

У ХДС (Хрысціянска-дэмакратычны саюз), наадварот, абвінавацілі ў сабатажы СДПГ. Фрыдрых Мерц мае намер зноў балатавацца ў канцлеры на наступным туры, які, магчыма, адбудзецца ўжо заўтра.

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» Аліса Вайдэль запатрабавала адстаўкі Фрыдрыха Мерца і выступіла за правядзенне новых выбараў. Сустаршыня партыі Ціна Хрупала заявіў, што «гэта добры дзень для Германіі».

Старшыня партыі «Зялёных» Фелікс Банашак назваў правал Мерца «паваротным момантам», але «не ў добрым сэнсе». На яго думку, «зараз не час для пратэснага галасавання. Германіі і Еўропе патрэбна стабільнасць».

Чытайце таксама:

Фрыдрых Мерц нечакана не атрымаў дастаткова галасоў у Бундэстагу

Каментары да артыкула