Свет99

Фрыдрых Мерц нечакана не атрымаў дастаткова галасоў у Бундэстагу

Дэпутаты Бундэстага ў першым туры выбараў канцлера не абралі Мерца на гэтую пасаду. Гэта можа выклікаць палітычны землятрус еўрапейскага маштабу.

Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

Такога яшчэ не было ў гісторыі Германіі — Бундэстагу не ўдалося абраць канцлера ў выніку тайнага галасавання. Кансерватару Фрыдрыху Мерцу, які быў вылучаны на гэтую пасаду, не хапіла шасці галасоў.

За яго кандыдатуру прагаласавалі 310 парламентарыяў з неабходных 316. Аднак у палітыка будзе яшчэ другая спроба стаць канцлерам, піша Spiegel.

Цяпер у бундэстага ёсць 14 дзён, каб абраць Мерца або іншага кандыдата на пасаду канцлера абсалютнай большасцю галасоў.

Правал Мерца нечаканы. У галасаванні ўдзельнічалі 621 дэпутат, 1 бюлетэнь прызнаны несапраўдным, «за» — 310, «супраць» — 307, 3 дэпутаты ўстрымаліся.

Пасля няўдачы на галасаванні Фрыдрых Мерц і іншыя палітыкі адправіліся на нараду.

Кіраваны Фрыдрыхам Мерцам блок ХДС/ХСС на выбарах у лютым атрымаў 28,5% галасоў.

На другім месцы — «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) з 20,8%, трэцяе месца занялі сацыял-дэмакраты.

Пасля некалькіх месяцаў перамоваў кансерватары і сацыял-дэмакраты ў панядзелак падпісалі кааліцыйную дамову. Новая кааліцыя атрымала невялікую перавагу ў Бундэстагу — 328 месцаў з 630.

«Гэта азначае, што нават у яго ўласным блоку ХДС/ХСС — ці ў шэрагах СДПГ — знайшліся дэпутаты, якія не падтрымалі яго кандыдатуры. Наперадзе — новы тур галасавання. На радасць ультраправым з «Альтэрнатывы для Германіі» новая эпоха пачынаецца з ганьбы і правалу», — піша ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Аляксандр Фрыдман.

«У «Альтэрнатывы для Германіі» з’яўляецца ўнікальны шанец пагрузіць ФРГ у атмасферу глыбокага палітычнага крызісу», — адзначае ён.

Каментары9

  • Žvir
    06.05.2025
    Pucinskaja ahientura daremna chlieb nia jesc`...
  • Эхма
    06.05.2025
    Внезапно, замечательный и обнадёживающий поворот.
  • Gorliwy Litwin
    06.05.2025
    хутка ўвядуць праўленне Агульнага Штучнага Інтэлекту, і ўсе нашы трывогі скончацца. Будзем бясконца глядзець серыялы і Порнхаб. Люццам спатрэбіцца толькі Эмацыйны Інтэлект.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць