БЕЛ Ł РУС

Турчын наведаў Нагорны Карабах

6.05.2025 / 13:53

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын азнаёміўся з тым, як ідуць аднаўленчыя работы ў горадзе Фізулі ў Карабаху, паведаміла прэс-служба ўрада Азербайджана.

Фота: Азертаг

Беларускі прэм’ер знаходзіцца ў Азербайджане з афіцыйным візітам. У аўторак Турчын прыбыў у міжнародны аэрапорт Фізулі, дзе яго сустракаў прэм’ер-міністр Алі Асадаў.

«Прэм’ер-міністр Беларусі азнаёміўся з ходам аднаўленчых работ, што праводзяцца ў Фізулінскім раёне», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней у рамках візіту ў Азербайджан Турчын сустрэўся з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула