БЕЛ Ł РУС

На расійскіх грашах прапануюць размясціць выявы беларускіх гарадоў

6.05.2025 / 16:54

Nashaniva.com

З ініцыятывай размясціць на расійскіх банкнотах выявы беларускіх і ўкраінскіх гарадоў выступіў дэпутат расійскай Дзяржаўнай думы, кіраўнік фракцыі «Справядлівая Расія — за праўду» Сяргей Міронаў, піша «Газета.ру».

Плошча Перамогі ў Мінску. Фота: Wikimedia Commons

У сваім звароце да Цэнтрабанка Расіі Міронаў прапанаваў дапоўніць расійскія банкноты выявамі Мінска, Кіева, Адэсы, Брэсцкай крэпасці, Ленінграда, Севастопаля, Валгаграда, Масквы, Керчы, Наварасійска, Тулы, Мурманска і Смаленска.

На новых банкнотах з такімі выявамі, паводле прапановы расійскага дэпутата, павінна быць пазначана: «Горад-герой Вялікай Айчыннай вайны».

Чытайце таксама:

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта ў Мінску 9 Мая

Вайсковы парад 9 мая ў Мінску пройдзе позна вечарам

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35-гадовага ўзросту

«Луч» выпусціў гадзіннік у памяць пра трагедыю Хатыні

Каментары да артыкула