Грамадства33

«Луч» выпусціў гадзіннік у памяць пра трагедыю Хатыні

Мінскі гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў новую калекцыю — да 80-годдзя перамогі ў Другой сусветнай вайне і ў памяць пра лёс Хатыні. Частка сродкаў ад продажаў будзе накіравана на падтрымку і захаванне адпаведнага мемарыяльнага комплексу.

Фота: «Луч»

На цыферблаце выканана гравіроўка карты вёскі Хатынь з яе каардынатамі, а збоку на корпусе — колькасць знішчаных у гады вайны населеных пунктаў.

Раменьчык з натуральнай скуры ўпрыгожаны вышытым арнаментам, натхнёным экспазіцыямі музея «Хатынь». Ён адсылае да народных традыцый і каранёў, сімвалу зямлі.

На заднім баку корпуса знаходзіцца акенца, якое адкрывае механізм, гравіроўка каласка як ладу жыцця, надзеі і адраджэння, а таксама стылізаванага знака зямлі.

Корпус выкананы з нержавеючай сталі, цыферблат накрыты сапфіравым шклом з антыблікавым пакрыццём. Унутры — механізм «Усход 2409».

Калекцыя лімітаваная — 500 экзэмпляраў.

Каментары3

  • Канец
    05.05.2025
    Дык такія гадзіннікі трэба немцам дарыць, ці що азначае колькасць вёсак для чалавека штодня? Абуджэнне пачуцця помсты? Ці маркетолаг з Масквы на заводзе?
  • .
    05.05.2025
    Усё ж мемарыяльнае мастацтва не для штодзённага выкарыстання.

    Не, разумею, напрыклад, што ў хрысціян зброя забойства - крыж - таксама часта выкарыстоўваецца, трапляе на вочы ў побыце.
    А гадзіннік з Хатынню дае магчымасць паглядзець на аналагічную з'яву свежым поглядам.
    Аднак, на мой густ перабор, у абодвух выпадках. "Замыліваецца" значнасць.
  • Ваш кэп
    05.05.2025
    И часы остановятся в полночь, да?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць