Стала вядома, колькі бульбы засталося ў стабфондах
Рэшта бульбы ў стабілізацыйных фондах Беларусі на сёння складае 5,9 тыс. тон. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў.
Усяго ў мінулым годзе ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках краіны вырасцілі 758,3 тыс. тон бульбы. З іх 48 тыс. тон заклалі ў стабфонды. Гэта, як адзначае кіраўнік Мінсельгасхарчу пакрывае патрэбы гандлю, якія разлічыў МАРГ.
Пры гэтым у запасах застаецца яшчэ 5,9 тыс. тон бульбы. Менавіта астаткі стабфондаў, а таксама лішкі насеннай бульбы неабходнай харчовай каліброўкі стануць асноўнымі крыніцамі напаўнення ўнутранага рынку.
Юрый Горлаў адзначыў, што ў гэтым годзе ў міжсезонне сельгаспрадпрыемствы паставілі ў крамы 78,3 тыс. тон бульбы. Гэта больш чым у паўтары разы перавышае заяўленую патрэбу. Акрамя таго, для задавальнення попыту рэгіёны гатовы адгрузіць яшчэ 2,4 тыс. тон бульбы. Для аператыўнага вырашэння пытанняў гандлёвыя сеткі ўзаемадзейнічаюць з рэгіёнамі. Пры гэтым, па словах кіраўніка Мінсельгасхарчу, для ўсіх — ад вытворцы да спажыўца — будзе выпрацаваная дакладная дарожная карта.
Паводле даных МАРГ, патрэба гандлёвых сетак у бульбе цяпер складае 2,1 тыс. тон.
У ведамстве дадалі, што, улічваючы рост патрэбы ў бульбе, аблвыканкамы вырашылі павялічыць плошчы яе пасадкі пад ураджай 2025 года на 3 тыс. га, то бок з 16,8 тыс. да 19,7 тыс. га.
Чытайце таксама:
Улады адправяць у крамы насенную бульбу, каб справіцца з дэфіцытам
У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны
У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку