БЕЛ Ł РУС

У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю

7.05.2025 / 13:0

Nashaniva.com

У Крамлі заклікалі з разуменнем паставіцца да такіх абмежаванняў.

У многіх раёнах Масквы інтэрнэт адключаны цалкам або ён працуе з перабоямі. Не загружаюцца банкаўскія праграмы, нельга скарыстацца каршэрынгам ці расплаціцца картай у кавярні.

Абмежаванні накладваюцца менавіта на мабільную перадачу дадзеных. Гэта выглядае як мэтанакіраванае глушэнне сувязі ў горадзе. Магчыма, прычынай стала ўвядзенне спецыяльных рэжымаў бяспекі ў сувязі з дронавай атакай.

У той жа час у Крамлі заклікалі з разуменнем паставіцца да абмежавання мабільнага інтэрнэту.

«Мы як масквічы, вядома ж, хочам, каб свята было адзначанае. Разам з тым мы павінны ўлічваць тое небяспечнае суседства, якое мы маем. У гэтай сувязі на працягу ўсіх дзён, да 10 чысла ўключна, трэба быць гатовым да такіх часовых абмежаванняў у працы мабільнага інтэрнэту», — сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Чытайце таксама:

Атакі ўкраінскіх дронаў прывялі да хаосу ў расійскіх аэрапортах

Украінскія дроны атакавалі Расію

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве

Каментары да артыкула