БЕЛ Ł РУС

Беларускім фехтавальшчыкам дазволілі выступаць на міжнародных спаборніцтвах

7.05.2025 / 16:52

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя фехтавання (FIE) дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у камандных спаборніцтвах пад сваёй эгідай, паведамляе прэс-служба федэрацыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Праўда, для ўдзелу ў спаборніцтвам спартсмены павінны мець нейтральны статус, ім дазваляецца выступаць не пад сваімі дзяржаўнымі сцягамі, а пад сцягам FIE.

Па новых правілах спартсмены змогуць выступаць ужо сёлета на чэмпіянатах Еўропы.

У 2023 годзе FIE забараніла выступленні ўсіх беларускіх і расійскіх спартсменаў, а таксама кантакты з афіцыйнымі асобамі. Сяброўства беларускай і расійскай федэрацый фехтавання ў FIE было прыпынена.

Чытайце таксама:

Дачка эмігрантаў з Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай у фехтаванні на рапірах у складзе зборнай ЗША

Сабаленка спыніла матч супраць украінкі, хаця суддзя сказала гуляць далей

Беларускі трэнер расказаў, якую смешную задачу яму паставілі ў чэмпіянаце Кітая па хакеі

УЕФА прыме рашэнне адносна ўдзелу беларусаў у чэмпіянаце Еўропы па футзале ў маі

Каментары да артыкула