Данута Перадня выехала з Беларусі
Студэнтку-выдатніцу затрымалі праз некалькі дзён пасля пачатку вайны і прысудзілі 6,5 года за рэпост антываеннага тэксту. Праз тры гады яе вызвалілі па памілаванні.
Данута Перадня
Цяпер дзяўчына пачынае новае жыццё ў Польшчы.
Збор на дапамогу Дануце тут.
Дануту Перадню затрымалі 28 лютага 2022 года, калі яна прыехала на маршрутцы з роднага Кіраўска ў Магілёў. У віну дзяўчыне паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.
Дануце інкрымінавалі два артыкулы Крымінальнага кодэкса — ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Яе ўключылі ў спіс «тэрарыстаў».
Спачатку Перадню судзілі ў Кіраўску, але толькі пасля працэсу высветлілася, што мясцовы суд увогуле не меў права выносіць рашэнне — такія «сур’ёзныя» справы павінен разглядаць Магілёўскі абласны суд. Прыйшлося пачынаць працэс наноў, але вынік аказаўся такім самым — шэсць з паловай гадоў зняволення.
Амаль год Данута правяла ў СІЗА, яшчэ амаль два гады — у гомельскай калоніі.
Чытайце таксама:
Стала вядома пра вызваленне 22-гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні
«Байсол» маёй эвакуацыяй не займаўся». Два палітвязні выказалі прэтэнзіі Стрыжаку, той адказаў