БЕЛ Ł РУС

У Гродне абвалілася частка моста

7.05.2025 / 18:48

Nashaniva.com

На вуліцы Падольнай у Гродне адбылося абвальванне вонкавага аздаблення моста, паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацый.

Скрыншот з відэа

У МНС адзначылі, што пацярпелых няма, рух чыгуначнага транспарту не парушаны. Пагрозы жыццю і бяспецы людзей таксама няма.

Паведамляецца, што для арганізацыі руху аўтатранспарту на месцы здарэння дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ, а спецыялісты ЖКГ аператыўна правялі расчыстку праезнай часткі ад будаўнічых матэрыялаў. 

Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб часовым спыненні руху на гэтым дарожным участку. Рамонтна-аднаўленчыя работы абяцаюць правесці ў самыя кароткія тэрміны, а пра аднаўленне руху паведамяць дадаткова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула