Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з бульбай
8 мая падчас адкрыцця Міжнароднага выставачнага цэнтра ў Мінску Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з бульбай у крамах, піша БелТА.
Ён адзначыў, што грамадзяне хочуць купляць прадукты па нізкіх цэнах, а сяляне, наадварот, зацікаўлены прадаваць тавар даражэй. У выніку цэны на тую ж бульбу ў Расіі аказаліся ў некалькі разоў вышэй, чым у Беларусі. Таму вытворцы арыентаваліся на расійскі рынак.
«Калі перажываеце за бульбу — месяц вытрымаем. Але без бульбы не застанемся», — падкрэсліў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Камітэту дзяржаўнага кантролю даручана разабрацца з сітуацыяй у гандлёвых сетках і паглядзець, якой прадукцыі не хапае.
Чытайце таксама:
Улады адправяць у крамы насенную бульбу, каб справіцца з дэфіцытам
У Магілёве беларускую бульбу прадаюць даражэй за іранскія кавуны
У «Едастаўцы» знайшлі бульбу па 10 рублёў за кілаграм. У краме ўсё тлумачаць кан'юнктурай рынку