БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна змагалася з нямецкім нацызмам, а цяпер змагаецца з рускім

8.05.2025 / 14:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў дзень памяці і перамогі над нацызмам ушанаваў памяць ахвяр нацысцкай агрэсіі і падкрэсліў, што Расія спрабуе не толькі прыватызаваць Украіну як дзяржаву, але і ўзурпіраваць гістарычную памяць пра Другую сусветную вайну.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

«Спрабуючы прысвоіць Украіну, Расія прысвойвае сабе чужую памяць і скажае гісторыю.

Таму не толькі сёння, У Дзень памяці і перамогі над нацызмам, а заўсёды варта памятаць: украінцы зрабілі свой вялікі ўклад у тую перамогу. Спынілі зло сусветнага маштабу ўласнай крывёю.

Таму што больш за 8 мільёнаў украінцаў змагаліся з нацызмам не толькі ў складзе Савецкай Арміі. Дзясяткі тысяч змагаліся ў войсках саюзнікаў, сотні тысяч — у паўстанцкіх атрадах і рухах супраціву.

У той вайне ў нас не было тылу — уся наша зямля была суцэльным фронтам, плацдармам, адкрытай ранай. Пацярпелі кожны горад, вёска, кожны дом і кожная сям'я.

І мы не аддаём гэтую памяць новаму, рускаму нацызму, гэтак жа як не аддаём яму сваё цяперашняе», — — сказаў Зяленскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула