БЕЛ Ł РУС

Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе

8.05.2025 / 15:7

Nashaniva.com

Сёння ў матчы 1/4 фіналу беларусы перамаглі Іран з лікам 4:3.

Фота: Alex Grimm — FIFA/FIFA via Getty Images

Нашыя футбалісты спачатку прайгравалі 0:1, але потым дублем вызначыўся Ігар Брышцель, потым забілі Ягор Гардзецкі і Анатоль Рабко. Іранцы потым двойчы забілі, але зраўняць лік не змаглі — 4:3.

У паўфінале 10 мая беларусы сустрэнуцца са зборнай Сенегала, якая выбіла ў сваім чвэрцьфінале Італію.

Чэмпіянат свету праходзіць на Сейшэльскіх выспах.

На мінулым першынстве свету беларусы занялі 4-е месца, прайграўшы ў матчы за бронзу акурат Ірану з лікам 1:6.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула