БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Германіі падкрэсліў ролю беларусаў у перамозе над нацызмам

8.05.2025 / 21:27

Nashaniva.com

Федэральны прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер, выступаючы ў Бундэстагу падчас мемарыяльнай цырымоніі з нагоды 80-гадовага заканчэння вайны ў Еўропе ў 1945 годзе, быў катэгарычны ў ацэнках Пуціна і адмыслова падкрэсліў ролю народаў Украіны і Беларусі.

Франк-Вальтэр Штайнмаер. Фота: Sean Gallup/Getty Image

Паводле слоў нямецкага прэзідэнта, нацысцкі рэжым перамаглі «амерыканцы, брытанцы, французы, а таксама Чырвоная Армія, у складзе якой былі салдаты з Расіі, Украіны, Беларусі і прадстаўнікі іншых нацый».

Таксама ён адкрытым тэкстам сказаў, што «вызваліцелі Асвенцыма ператварыліся ў новых агрэсараў», а пуцінскія наратывы адносна працягу барацьбы з фашызмам ва Украіне акрэсліў як «фальсіфікацыю гісторыі — не што іншае, як прыкрыццё імперыялістычнага вар'яцтва, найцяжэйшай несправядлівасці і самых цяжкіх злачынстваў».

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман адзначае: «Фармулёўкі падабраныя з асаблівым сэнсам і выглядаюць нават больш цвёрдымі, чым чакалася».

Афіцыйных дыпламатычных прадстаўнікоў пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў на гэтую цырымонію прынцыпова не запрасілі.

Чытайце таксама:

Фрыдрыха Мерца з другой спробы абралі канцлерам Германіі

BMW, Siemens і іншыя нямецкія кампаніі павініліся за ўмацаванне ўлады Гітлера

Гомельскі сенатар хацеў пагрэцца ў прамянях «Вялікай Перамогі», але яўна перагнуў з самапіярам ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула