Ва Украіне выкрылі шпіёнскую сетку, звязаную з венгерскай разведкай
Служба бяспекі Украіны (СБУ) заявіла, што выкрыла шпіёнскую сетку, якая працавала супраць Украіны і была звязаная з вайсковай разведкай Венгрыі. Затрыманыя два былыя ўкраінскія вайскоўцы, якія, паводле СБУ, збіралі інфармацыю пра супрацьпаветраную абарону і грамадскія настроі ў Закарпацці. Іх курыраваў афіцэр венгерскай разведкі, чыя асоба ўжо ўстаноўленая.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Адзін з затрыманых быў завербаваны яшчэ ў 2021 годзе і з верасня 2024 года актыўна працаваў у якасці агента, збіраючы даныя пра месцазнаходжанне комплексаў С-300. Другі адсочваў паветраную тэхніку ў рэгіёне.
Падчас ператрусаў былі канфіскаваныя тэлефоны і іншыя доказы. СБУ апублікавала відэа са зняволенымі, дзе чуваць, як яны гавораць па-венгерску.
Гэта першы вядомы выпадак дзейнасці венгерскай шпіёнскай сеткі супраць Украіны. Сітуацыя абвастрае і без таго напружаныя адносіны паміж Кіевам і Будапештам, асабліва на фоне прарасійскай пазіцыі венгерскага прэм’ера Віктара Орбана.
Чытайце таксама:
За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?
Чыноўнікам Еўрасаюза, якія адпраўляюцца ў ЗША, выдаюць аднаразовыя тэлефоны праз боязь шпіянажу