БЕЛ Ł РУС

На мяжы паміж Украінай і Беларуссю да 9 мая паставілі прынагодныя білборды ФОТАФАКТ

9.05.2025 / 17:30

Nashaniva.com

Пра ўсталяваныя білборды паведаміў у фэйсбуку кіраўнік дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч. Таксама ён размясціў іх выявы.

На білбордзе — выява беларускага ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага, які ў канцы 1942 года быў арыштаваны нацыстамі ў Мінску, а пасля знішчаны ў Трасцянцы

«Хіба можна лічыць святам гадавіну падзеі, якая прывяла да гібелі — толькі задумайцеся — кожнага трэцяга жыхара Беларусі!

9 траўня для беларусаў — гэта найперш згадка пра маштабную нацыянальную трагедыю. Мільёны жыццяў, знішчаных у гета, канцлагерах, пад бамбёжкамі, у карных аперацыях, на франтах і ў партызанскіх атрадах.

Вайна пакінула глыбокія раны ў кожнай сям'і. Разбураныя гарады і вёскі, спаленыя жыўцом сяляне, страчанае пакаленне дзяцей — частка гістарычнай памяці, якую нельга ігнараваць.

Памятаем не дзеля мінулага, а каб у будучыні у Беларусі не паўтарыўся гэты жах», — піша Аляксей Францкевіч.

Чытайце таксама:

Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»

Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»

Рыжанкоў прачытаў верш па-беларуску да Дня Перамогі

Лукашэнка пра парад Перамогі ў Маскве: Гэта самы лепшы, самы моцны парад

Каментары да артыкула