БЕЛ Ł РУС

«Славакія і Сербія перамогуць!» Вучыч і Фіца запісалі відэа на фоне Крамля

9.05.2025 / 17:53

Nashaniva.com

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч апублікаваў у сваім інстаграм-акаўнце сумеснае з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам відэа на фоне Крамля. Раней палітыкі прыляцелі ў Маскву на запрашэнне прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна на святкаванне 80-годдзя перамогі над нацысцкай Германіяй.

Роберт Фіца і Аляксандр Вучыч. Скрыншот з відэа

«Я вельмі рады, што мне давялося сустрэцца тут з маім сябрам і братам Робертам Фіцам, у нас выдатны від на Маскву. Дзякуй яму за тое, што ён такі моцны і ўстойлівы, мы вытрымаем! А Славакія і Сербія перамогуць!» — перадала словы Вучыча сербская газета Kurir.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Aleksandar Vučić (@buducnostsrbijeav)

«Братэрская сустрэча з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам сёння ўвечары ў Маскве. Сербы і славакі — браты навек!»— падпісаў пост у інстаграме Вучыч.

Роберт Фіца пагадзіўся з ягонымі словамі і сказаў, што рады магчымасці сустрэцца і пагаварыць.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў назваў прыезд Вучыча і Фіцы ў Маскву на 9 мая «актам гераізму»:

«Вельмі многія прыехалі сюды, нягледзячы на той ціск, які аказваўся. У наш час, асабліва калі казаць пра Вучыча і пра Фіцу, гэта проста акт гераізму фактычна, таму што настолькі прадэманстраваць сваю суверэнную волю аддаць належнае памяці Дню Перамогі, нягледзячы на непрыхаваны, ашалелы ціск, — вартае самай высокай ацэнкі, — сказаў прэс-сакратар Пуціна.

Чытайце таксама:

Улады Літвы і Латвіі закрылі пралёт у Маскву самалёта прэзідэнта Сербіі

Партыя Фіца запэўнівае, што той паедзе ў Маскву на 9 Мая

Серб Вучыч і славак Фіца раптоўна прыхварэлі. Іх удзел у парадзе ў Маскве пад пытаннем

Вучыч не збіраецца адмяняць візіт у Маскву на 9 мая: Я сказаў Пуціну, што прыеду

Лукашэнка, Пашынян, Фіца і Додзік. Хто яшчэ прыедзе на Парад Перамогі ў Маскву?

Каментары да артыкула