БЕЛ Ł РУС

Памочніка дэпутата ад «Альтэрнатывы для Германіі» арыштавалі па падазрэнні ў шпіянажы на Кітай

9.05.2025 / 18:37

Nashaniva.com

Генеральная пракуратура Дрэздэна мае намер дамагчыся зняцця імунітэту з дэпутата Бундэстага ад «Альтэрнатывы для Германіі» Максіміліяна Кра. Як пацвердзіў сам палітык у размове з выданнем Bild, справа звязаная з ягонай дзейнасцю да 2019 года, калі ён працаваў юрыстам і адначасова быў дэпутатам Еўрапарламента.

Максімільян Кра

Падставай для расследавання сталі пераводы грошай ад кітайска-германскага бізнэсмена Цзянь Го, які пазней стаў памочнікам Кра ў Еўрапарламенце. Паводле даных следства, Кра выстаўляў яму рахункі за юрыдычныя паслугі, а затым наняў яго ў свой офіс. Цяпер пракуратура правярае магчымы карупцыйны складнік гэтых плацяжоў.

Цзянь Го быў арыштаваны ў красавіку 2024 года па падазрэнні ў шпіянажы на карысць кітайскай разведкі. Яму ставіцца ў віну «дзейнасць у інтарэсах замежнай спецслужбы», цяпер ён знаходзіцца пад вартай, найбліжэйшым часам пачнецца суд.

Максімільян Кра перайшоў з Еўрапарламента ў Бундэстаг пасля выбараў 23 лютага 2025 года. Для зняцця дэпутацкага імунітэту патрабуецца спецыяльнае рашэнне парламента.

Чытайце таксама:

Ва Украіне выкрылі шпіёнскую сетку, звязаную з венгерскай разведкай

Загадка вадалаза, якога знайшлі без галавы і рук: шпіёнская гісторыя часоў Халоднай вайны

Ізраільцяніна, які скардзіўся на тое, што беларуская жонка яму вельмі дорага абыходзіцца, асудзілі на 10 гадоў за шпіянаж

Каментары да артыкула