БЕЛ Ł РУС

Памёр галівудскі рэжысёр Джэймс Фоўлі

9.05.2025 / 19:32

Nashaniva.com

Пра смерць галівудскага рэжысёра Джэймса Фоўлі паведаміла выданне The Hollywood Reporter. Ён памёр у 71 года пасля доўгай барацьбы з ракам мозга.

Фота: Axelle/Bauer-Griffin/Getty Images

Фоўлі пачаў сваю кар’еру ў 1984 годзе з фільма «Бясстрашны», але сапраўдную вядомасць атрымаў дзякуючы стужцы «Ва ўпор», дзе зняліся Шон Пэн і Крыстафер Уокен. Гэты фільм нават паказвалі на Берлінскім кінафестывалі.

Ён шмат супрацоўнічаў з Мадоннай — пад імем Пітэр Перкер здымаў яе кліпы, а таксама кінакамедыю «Хто гэтая дзяўчына?» у 1987 годзе, дзе Мадонна адыграла галоўную ролю.

У 1990-х Фоўлі зняў серыю серыяла «Твін Пікс», а таксама фільмы «Амерыканцы» з Аль Пачына і Алекам Болдуінам, і трылер «Страх» з Маркам Уолбергам і Рыз Уізерспун.

У 2013—2015 гадах ён працаваў над серыялам «Карткавы домік», дзе галоўную ролю сыграў Кевін Спейсі. А ў 2017 і 2018 гадах рэжысёр зняў два працягі фільма «Пяцьдзясят адценняў шэрага».

Чытайце таксама:

Памёр аўтар першага твора мастацтва, размешчанага на Месяцы

У Бразіліі ва ўзросце 116 гадоў памерла найстарэйшая жанчына ў свеце

У Германіі забілі аўтарку бестсэлераў пра рускіх, кіяўлянку Аляксандру Фроліх

Каментары да артыкула