БЕЛ Ł РУС

Аўтар расійскага «Коммерсанта» выбачыўся перад Лукашэнкам за тое, як апісаў ягоны прыезд на парад

10.05.2025 / 13:26

Nashaniva.com

Тэкст журналіста з пула Пуціна, рэпарцёра расійскага «Коммерсанта» Андрэя Калеснікава не задаволіў беларускага прапагандыста Рыгора Азаронка. На наступны дзень пасля скандалу Калеснікаў выбачыўся за свае словы.

Лукашэнка пасля выхаду з машыны. Фота: Дзмітрый Азараў / «Коммерсант»

Сёння ў тэлеграм-канале «Коммерсанта» з'явіўся допіс ад Калеснікава. У ім ён кажа, што не заўважыў, як Лукашэнка ўстаў, таму што сам «задыхаўся» пакуль бег з дворыка Крамля.

«Не, не ўбачыў. Так што варта прынесці прабачэнні прэзідэнту Беларусі. Справа сур'ёзная. Сам бы засмуціўся», — напісаў Калеснікаў.

У сваім рэпартажы пра парад у Маскве Калеснікаў згадаў, што Лукашэнка не стаяў, калі на Краснай плошчы праходзілі беларускія вайскоўцы. На гэта звярнуў увагу прапагандыст Рыгор Азаронак.

9 мая, падчас стрыму сваёй перадачы, Азаронак даў сабе волю, не стрымліваючыся ў выразах.

«Андрэй Калеснікаў, ты гнілы вяртлявы під*рас. І *уясос. Кончанае чмо і аблёваны ліберал. І ўся твая газетка гэтая «Буржуй» — туалетная папера…», — вяшчаў прапагандыст.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула