БЕЛ Ł РУС

У Брэсце запланавана будаўніцтва аквапарка

10.05.2025 / 17:38

Nashaniva.com

Заяву, што ў Брэсце можа з'явіцца аквапарк, зрабіў кіраўнік горада Сяргей Лабадзінскі на сустрэчы з блогерамі 9 мая, піша Blizko.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«Для нас гэта актуальная тэма, мы не адыходзім ад яе. Адзін з такіх пунктаў ёсць — гэта паўднёвы захад, новы мікрараён. Ён будзе забудоўвацца да кальца на Варшаўцы. І ў гэтай зоне на супрацьлеглым баку — у пойме ракі ў рамках распрацоўкі генеральнага плана будзем адпрацоўваць магчымасць пасадкі і ўпарадкавання гэтай тэрыторыі з будаўніцтвам аквапарка», — паведаміў чыноўнік.

Пакуль што найбліжэйшы для жыхароў Брэста аквапарк размешчаны ў Кобрыне.

Таксама ў найбліжэйшы час у Брэсце запланавана будаўніцтва Wellness SPA-цэнтра, які ўключае зоны водных забаў і сучасныя СПА-працэдуры. Адкрыццё чакаецца ў першым квартале 2026 года.

Раней паведамлялася пра намеры пабудаваць аквапаркі і ў іншых беларускіх абласных цэнтрах — Віцебску, Гомелі і Гродне.

Чытайце таксама:

У Гомелі і Гродне будуць рабіць аквапаркі

У Віцебску будуць будаваць аквапарк

У Мінску святар асвяціў аквапарк з 10-метровага трампліна

Каментары да артыкула