У Таджыкістане затрымалі варажбітку, якая прымушала кліентаў займацца з ёй сэксам
Па версіі следства, 45-гадовая жыхарка Душанбэ «злоўжывала пачуццямі і рэлігійнымі перакананнямі» і ўцягвала маладых людзей, якія звярнуліся да яе, у інтымныя адносіны, паведамляе tajikistan_news.
Фота: паліцыя горада Душанбэ
Мужчынам варажбітка казала, што сэкс нібыта патрэбен для правядзення магічных рытуалаў.
Раней жанчыну ўжо двойчы штрафавалі за варажбу, а цяпер ёй паводле таджыкскага заканадаўства пагражае да 7 гадоў турмы. У Крымінальным кодэксе Таджыкістана ёсць артыкул 1421 «Здзяйсненне дзеянняў сэксуальнага характару з выкарыстаннем рэлігійных ці іншых перакананняў».
Чытайце таксама:
Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму