Грамадства33

Варажбітка развяла беларуску амаль на 60 тысяч рублёў

55-гадовая жыхарка Фрунзенскага раёна Мінска ўжо не раз звярталася да па дапамогу да рознага кшталту экстрасэнсаў у вырашэнні сваіх жыццёвых праблем. Летась адна варажбітка часта давала ёй небясплатныя парады ў асабістых пытаннях. Але гэтым разам, як паведамляе Следчы камітэт, жанчыну падманулі на вельмі буйную суму.

Фота ілюстрацыйнае

У ліпені гэтага года жанчыне напісала невядомая, якая прадставілася экстрасэнсам. Суразмоўца настойліва цікавілася яе здароўем і асабістымі справамі. Калі ж тая задала пытанне пра сваю будучыню, то варажбітка сказала, што трэба неадкладна разбірацца з сітуацыяй і ставіць «абарону», але гэта каштуе вельмі дорага.

Напалоханая жанчына перавяла варажбітцы ўсё, што ў яе было — больш за 59 тысяч беларускіх рублёў. Але гэтага нібыта хапала толькі для таго, каб пачаць працу, а каб давесці да канца — трэба больш.

Тады мінчанка, не ведаючы, дзе яшчэ знайсці буйную суму, падзялілася сваімі перажываннямі з сынам, і ён здолеў пераканаць маці, што яе проста падманулі ашуканцы.

Цяпер Следчы камітэт завёў крымінальную справу па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цяпер устанаўліваюцца асобы, якія маюць дачыненне да злачынства. 

Каментары3

  • Смешна
    15.08.2024
    У расеі афіційныя падаткі, ад ўсялякіх махляроў , екстрасексаў , варажбітаў , тарознўцаў ... ў 4 разы перабольшываюць падаткі ад пластычнай хірургіі . Афіцыйна .
  • Тэкля
    15.08.2024
    Божухна! Колькі неадэкватаў! Лепш бы дапамагла грашыма якому хвораму. Ці бадзяжных жывёлін пакарміла...
  • Жвір
    15.08.2024
    Тэкля, рацыя, насамрэч, шмат. Гэтак і з картамі таро. Шмат людзе вераць і плянуюць сваю актыўнасьць адпаведна. І людзі ж адукаваныя...

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць