ЗША і Кітай пачалі перамовы аб разрадцы «гандлёвай вайны»
Дэлегацыі ЗША і Кітая пачалі ў Жэневе перамовы высокага ўзроўню, нацэленыя на разрадку гандлёвай вайны паміж найбуйнейшымі эканомікамі свету. Амерыканскую дэлегацыю ўзначальвае кіраўнік Мінфіна Скот Бесент, а кітайскую — Хэ Ліфэн. Пры гэтым дакладнае месца сустрэчы не выдаецца, а афіцыйныя асобы абедзвюх краін маюць зносіны з журналістамі на ўмовах ананімнасці, піша Euronews.
Кітайская дэлегацыя ў Жэневе. Фота: Martial Trezzini / Keystone Eda Pool
Эксперты не чакаюць ад гэтых перамоў сур'ёзнай разрадкі, але спадзяюцца хаця б на некаторыя ўзаемныя саступкі ў галіне мытаў, што зменшыла б шкоду глабальнаму гандлю і дало б трохі аптымізму фінансавым рынкам.
У красавіку прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павысіў мыты на кітайскі імпарт да 145%, а Кітай у адказ увёў 125% мыты на амерыканскія тавары. Па сутнасці, гэта азначае ўзаемны байкот двухбаковага гандлю, аб'ём якой у мінулым годзе склаў больш за 660 мільярдаў даляраў.
Яшчэ да пачатку перамоў Трамп намякнуў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social, што можа зменшыць мыты да 80%.
Дональд Трамп пачаў «тарыфную вайну» супраць Пекіна яшчэ падчас свайго першага тэрміну. Тады ён абвінавачваў Кітай у несумленнай канкурэнцыі: выкарыстанні кантрафактных тэхналогій, прымусе заходніх кампаній перадаваць свае тэхналогіі кітайцам у абмен на доступ да кітайскага рынку, шырокамаштабным выкарыстанні дзяржаўных субсідый для дэмпінгу. У Пекіне называюць гэтыя абвінавачванні галаслоўнымі, падкрэсліваючы, што высокія мыты Трамп увёў не толькі ў дачыненні да Кітая.
Дэфіцыт гандлёвага балансу ЗША з Кітаем летась склаў 263 мільярды даляраў.
Чытайце таксама:
Трамп паабяцаў увесці 100-працэнтныя пошліны на замежнае кіно і зноў адкрыць турму Алькатрас
Кітайская армія заняла спрэчны рыф Сэндзі-Кей у Паўднёва-Кітайскім моры
Apple плануе перанесці зборку ўсіх iPhone з Кітая ў Індыю
Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў
Кітай перасцярог краіны ад гандлёвых пагадненняў з ЗША, якія могуць нашкодзіць Пекіну