БЕЛ Ł РУС

Вольга Лойка прапанавала «закон Ціханоўскай» для чыноўнікаў і патлумачыла, што гэта такое

11.05.2025 / 11:8

Nashaniva.com

«Дзядуля можа гаварыць, што ва ўсім вінаватыя беглыя, а вось чыноўнікам трэба прыдумваць больш рэальныя прычыны. Інакш навошта яны ўсе патрэбныя».

У новым выпуску аналітычнага ТОКу эканамічная аглядальніца Вольга Лойка звяртае ўвагу на тое, як беларускія чыноўнікі — у тым ліку, на яе думку, «цалкам някепскія, кшталту Дзмітрыя Мікалаевіча Крутога» — паўтараюць за Лукашэнкам рыторыку пра тое, што ў любых праблемах краіны вінаватыя так званыя «беглыя».

Каб падкрэсліць абсурднасць такой пазіцыі, аналітык звяртаецца да эпізоду з трылогіі брытанскага пісьменніка Луі дэ Берн’ера пра выдуманую лацінаамерыканскую вайсковую дыктатуру і аб няшчасным насельніцтве, якое ратуе толькі магія, кошкі і смех:

«Там вайсковы шпіталь, і вісела вялікая аб'ява, што вайскоўцам у чыне ніжэй за брыгаднага генерала забараняецца заяўляць, што гэтую дрэнь (венерычную хваробу — НН) яны падчапілі на сядзенні ўнітаза».

На погляд Лойкі, абсурдныя па сваім змесце заявы можа рабіць толькі Лукашэнка, а вось чыноўнікам варта агучваць больш праўдападобныя прычыны:

«Дзядуля можа гаварыць, што гэта нам усё беглыя падкінулі. А ўсім астатнім трэба ўсё ж думаць галавой і прыдумваць нейкія больш рэальныя, больш праўдападобныя прычыны, бо іначай не вельмі зразумела, навошта яны ўсе патрэбны».

«Калі ў вас і бульбу беглыя з'елі, і пакістанцаў збеглыя прыдумалі, і перамогу ці то выкралі, ці то спрабавалі выкрасці… Усюды вінаватыя беглыя.

Няма ніякіх беглых. Ёсць колькі там? 300-400 чалавек апазіцыі, якія рэальныя «беглыя», а астатнія — гэта проста звычайныя людзі. І калі яны вас крышку не любяць з-за межаў краіны, яны сапраўды не займаліся нейкімі ўкідамі пра пакістанцаў, дзе вы самі зрабілі ўсё, гадамі выхоўваючы гэтую ксенафобію, проста гадамі», — даводзіць аглядальніца і згадвае «закон Годвіна».

Згодна з ім, калі інтэрнэт-дыскусія працягваецца занадта доўга, рана ці позна нехта параўнае нешта з фашызмам, а кагосьці — з Гітлерам. І як толькі гэта здараецца, становіцца зразумела — у гэтага боку больш няма моцных аргументаў, ён вычарпаў лагічныя довады. І такі бок лічаць тым, які прайграў.

Святлана Ціханоўская. Фота: Jaap Arriens NurPhoto via Getty Images

Па аналогіі з гэтым Лойка прапаноўвае варыянт «закону Ціханоўскай» — умоўнае правіла, якое мусіла б дзейнічаць для чыноўнікаў:

«Я прапаную для нашых чыноўнікаў нейкі «закон Ціханоўскай»: калі вы тлумачыце нешта ўплывам беглых — вы звольненыя. Вы звольненыя, таму што ваша каштоўнасць роўная нулю.

Ну сур'ёзна, ну якія беглыя? Ну пры чым тут беглыя да пакістанцаў? «Беглыя напалохалі падлеткаў у Брэсце». Вы пераацэньваеце ўплыў беларускіх медыяў у выгнанні і ўсіх беглых, большасць з іх пра гэтых пакістанцаў нават не чулі толкам».

@tokbelarus Ольга Лойко предложила «закон Тихановской» для чиновников и пояснила, что это такое #беларусь #лукашенко #тихановская #светланатихановская #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва ♬ transgender - &lt3

Чытайце таксама:

Лойка пра будучага пераемніка Лукашэнкі: Адчуваецца, што дзядуля рыхтуецца, прыкідвае і глядзіць варыянты

«Харчразвёрстка на банкаўскім узроўні». Лойка патлумачыла, як разумець першыя заявы Галоўчанкі на чале Нацбанка

«Ідэолагаў шмат, а на гаспадарку паставіць няма каго». Лойка пракаментавала прызначэнне Караева

Каментары да артыкула