Германія пры Мерцу не будзе публікаваць дэталі вайсковай дапамогі Украіне
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што ягоны ўрад спыніць публікацыю дэтальных паведамленняў пра вайсковыя пастаўкі Украіне, як гэта рабілася пры ранейшым урадзе Олафа Шольца.
Фрыдрых Мерц. Фота: AP Photo/Markus Schreiber
«Пад маім кіраўніцтвам дэбаты аб пастаўках зброі, калібрах, сістэмах узбраенняў і гэтак далей будуць выведзеныя з поля зроку грамадскасці», — цытуе Reuters інтэрв'ю Мерца тэлеканалам RTL/ntv падчас візіту ў Кіеў.
Крыніца Reuters раней казала, што закрыць гэтыя звесткі планавалася для таго, каб забяспечыць «стратэгічную неадназначнасць» і не даць Расіі стратэгічнай перавагі.
Фрыдрых Мерц і ягоная партыя ХДС, будучы ў апазіцыі Олафу Шольцу і ягонаму ўраду, выступалі за пастаўкі Украіне крылатых ракет Taurus далёкасцю каля 500 км, на што Шольц так і не пагадзіўся.
Чытайце таксама:
Пасля сустрэчы «Кааліцыі ахвотных» у Кіеве еўрапейскія лідары сазваніліся з Трампам
Расія і Украіна могуць падпісаць пагадненне аб спыненні агню ў гэтыя выхадныя — Мерц