БЕЛ Ł РУС

У фінале чэмпіянату свету па пляжным футболе беларусы згуляюць з бразільцамі

10.05.2025 / 22:45

Nashaniva.com

Сёння беларускія футбалісты-пляжнікі пасля перамогі над зборнай Сенегала ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў фінал чэмпіянату свету. Цяпер жа сталі вядомыя і іх супернікі ў галоўным матчы спаборніцтваў, якія праходзяць на Сейшэльскіх астравах.

Бразільскія футбалісты. Фота: Alex Grimm — FIFA/FIFA via Getty Images

Заўтра беларусы згуляюць са зборнай Бразіліі, дзейным чэмпіёнам свету. Бразільцы сёння ў другім паўфінале абыгралі зборную Партугаліі з лікам 4:2.

За бронзу чэмпіяната свету пазмагаюцца, адпаведна, зборныя Сенегала і Партугаліі. Беларусы сёння абыгралі сенегальцаў з лікам 5:2.

Бразільцы з'яўляюцца ажно 15-разовымі пераможцамі чэмпіянатаў свету па пляжным футболе. Гэта абсалютны рэкорд сусветнага першынства, які дагэтуль праводзіўся ўсяго 22 турніры. У той жа час найвышэйшае да сёлетняга чэмпіянату месца беларусаў на ЧС — чацвёртае ў 2024 годзе ў Дубаі (ААЭ).

Чытайце таксама:

Зборная Беларусі выйшла ў фінал чэмпіянату свету па пляжным футболе

Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе

Беларусь разграміла Гватэмалу і выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па пляжным футболе

Каментары да артыкула