БЕЛ Ł РУС

Падчас рэпетыцыі парада ў Мінску адзін з вайскоўцаў згубіў чаравік ВІДЭА

10.05.2025 / 23:11

Nashaniva.com

У тыктоку завірусіўся ролік з адной з генеральных рэпетыцый парада на 9 мая ў Мінску. На камеру аднаго з гледачоў трапіла неспадзяванка, якая на падобных мерапрыемствах адбываецца рэгулярна, але не часта трапляе ў аб'ектыў, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

На адным з відэа, які быў апублікаваны ў тыктоку і набраў ужо больш за 830 тысяч праглядаў, паказана, як у аднаго з удзельнікаў вайсковага параду, якія маршыруюць роўным строем, у нейкі момант зляцеў з нагі чаравік.

@christina_509 И такое бывает P.S. это видео не мое, но не могла его сюда не скинуть #минск #беларусь #minsk #belarus #парад #9мая #прикол #юмор #funny #рек #рекомендации ♬ оригинальный звук - Christy

Гледачы заўважылі гэта толькі пастфактум, калі чаравік застаўся самотна стаяць пасярод праезнай часткі, калі чарговая частка пешай калоны бадзёра прамаршыравала па праспекце.

Хтосьці з гледачоў успомніў пра падобныя сітуацыі ў мінулым. Яны насамрэч адбываюцца не так ужо і рэдка.

«Усякае бывае… У нас 2 гады таму на парадзе была калона вайскоўцаў-дзяўчат, і таксама ў кагосьці туфля ўпала. І што? Прайшлі як нічога ніякага…» — напісала адна з глядачак.

Між тым карыстальніца тыктоку, якая падзялілася пацешнымі кадрамі, паказала далейшы лёс згубленага абутку. На іншым роліку відаць, як адзін з вайскоўцаў, злавіўшы момант паміж двума блокамі маршыруючых вайскоўцаў, падабраў чаравік і далучыўся да сваіх саслужыўцаў. 

Чытайце таксама:

Меркаваная дачка Лукашэнкі Крысціна Моцная апублікавала сваё сэлфі на трыбуне падчас парада

«Карацей, псеўдаветэраны». «Войска НКВД». Тыкток паставіў дыягназ парадам

«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны

На парадзе ў Мінску паказалі зенітны комплекс на шасі МАЗ, які выкарыстоўвае Расія ва Украіне

У Мінску прайшоў вайсковы парад у гонар 80-годдзя перамогі над Германіяй

Каментары да артыкула