БЕЛ Ł РУС

Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна аб перамовах

11.05.2025 / 10:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны назваў гэта добрым знакам, але зноў заклікаў да спынення агню.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў добрым знакам прапанову Уладзіміра Пуціна аднавіць прамыя перамовы ў Стамбуле.

Пры гэтым Зяленскі заклікаў да спынення агню з 12 траўня.

«Гэта добры знак, што расіяне нарэшце задумаліся пра заканчэнне вайны. Увесь свет ужо вельмі даўно гэтага чакае. І першы крок да рэальнага заканчэння любой вайны — гэта спыненне агню.

Няма ніякага сэнсу працягваць забойствы нават яшчэ на адзін дзень. Чакаем, што Расія пацвердзіць спыненне агню — поўнае, працяглае і надзейнае — пачынаючы ўжо заўтра, 12 траўня, і Украіна гатовая да сустрэчы», — напісаў Зяленскі ў тэлеграм-канале.

Напярэдадні ў Кіеве «кааліцыя ахвотных» у складзе лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і Украіны заклікала да безумоўнага спынення агню з 12 мая. Аднак Уладзімір Пуцін у начным звароце прапанаваў аднавіць перамовы з Украінай у Стамбуле з 15 мая — без папярэдніх умоваў.

Чытайце таксама:

Макрон аб прапанове Пуціна: Ён шукае выхад, але хоча выгадаць час

«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая

Каментары да артыкула