Вайна1515

«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай

Прэзідэнт ЗША назваў гэты дзень «патэнцыйна вялікім».

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў прапанову Уладзіміра Пуціна аднавіць мірныя перамовы з Украінай у Стамбуле.

«Патэнцыйна вялікі дзень для Расіі і Украіны! Толькі ўявіце сабе — сотні тысяч жыццяў могуць быць уратаваныя, калі гэтая бясконцая «крывавая лазня» нарэшце скончыцца. Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет.

Я працягну працаваць з абодвума бакамі, каб пераканацца, што гэта адбудзецца. ЗША жадаюць засяродзіцца замест гэтага на аднаўленні і гандлі. Вялікі тыдзень наперадзе!» — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы.

Пуцін падчас начнога выступлення прапанаваў аднавіць перамовы без папярэдніх умоваў і падзякаваў ЗША за пасрэдніцтва. У Белым доме раней заяўлялі, што Крэмль патрабуе занадта многа і пагражалі выйсці з перамоўнага працэсу, калі бакі не будуць гатовыя да кампрамісу.

Некалькі дзён таму Трамп заклікаў да месячнага безумоўнага спынення агню і пагражаў санкцыямі за яго невыкананне. Аднак, мяркуючы па ўсім, Пуцін гэтую прапанову адхіліў.

Каментары15

  • creck_55
    11.05.2025
    Идиот! Сначала открыл ,,ящик пандоры,, а теперь лепит миротворца... За 24 часа не решил вопрос в Украине, теперь мироточит между Пакистаном и Индией, с Ираном вопрос не решил, потом Китай и Тайвань будут и т.д и т.п. :-D :-D :-D
  • Васзліль
    11.05.2025
    Праз некалькі дзён высветліцца, што вылез Байдэн і ізноў усё сапсаваў! Усё дарма! Нават у самага стабільнага генія пасля такога могуць апусціцца рукі. Але не ў айца амерыканскай нацыі таварыша Трампа! Пудзе працягваць піз... (кхе, кхе) працаваць!
  • бабруйчанін
    11.05.2025
    Старая кружэлка...шахер - махер -аднаўленне гандль..
    Выбар ці " прыпыненне вагню на 30 дзён" і далей да " міра ці прымус да міра"
    Ці " Стамбул 2.0 ..7.0 і да бязсконца" умовы прапановы РфПу якія гучалі да 24 Лютага 2022.
    Нават калі і пагодзіцца Украіна " дамовы з рф" ці гаранціі .( я ведаю і маю вялікі спіс))...будзь каго ні варты згубленнага часу папер на якіх напісаны.

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць