БЕЛ Ł РУС

Офіс Зяленскага: Спачатку спыненне агню на 30 дзён, потым усё астатняе

11.05.2025 / 12:31

Nashaniva.com

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак выказаўся наконт прапановы Пуціна.

Андрэй Ярмак. Фота: Украінфарм

Андрэй Ярмак заявіў, што для пачатку перамоваў з Расіяй неабходна 30-дзённае спыненне агню.

Так ён пракаментаваў прапанову Уладзіміра Пуціна аднавіць перамовы ў Стамбуле 15 траўня.

«Спачатку спыненне агню на 30 дзён — потым усё астатняе. Расія не павінна маскіраваць пад словазлучэнні жаданне працягваць вайну.

Спыненне агню — гэта першы крок да заканчэння вайны, і ён пацвердзіць гатоўнасць Расіі спыніць забойствы», — напісаў Ярмак у тэлеграм-канале.

Раней Уладзімір Зяленскі выказаўся ў падобным ключы: ён назваў прапанову Пуціна «добрым знакам», але заклікаў да неадкладнага спынення агню.

Чытайце таксама:

Зяленскі адказаў на прапанову Пуціна аб перамовах

Макрон аб прапанове Пуціна: Ён шукае выхад, але хоча выгадаць час

«Гэта будзе зусім новы і значна лепшы свет». Трамп пракаментаваў прапанову Пуціна аднавіць перамовы з Украінай

Пуцін прапанаваў Украіне аднавіць мірныя перамовы ў Стамбуле 15 мая

Каментары да артыкула