БЕЛ Ł РУС

«Атмасфера свята»: самы вялікі чырвона-зялёны сцяг неслі па Мінску ў грабавой цішыні ВІДЭА

11.05.2025 / 13:16

Nashaniva.com

Спачатку ўдзельнікі шэсця паспрабавалі заспяваць «Катюшу», але нешта пайшло не так.

Сёння па цэнтры Мінска пранеслі самы вялікі чырвона-зялёны сцяг даўжынёй 500 метраў. Мерапрыемства прымеркавалі да Дня дзяржаўнай сімволікі, але падобным да свята шэсце не выглядала.

На відэа, апублікаваным дзяржаўнымі СМІ, бачна, што калона ідзе ў маўклівай, грабавой цішыні. Не чуваць нават аўтамабільных сігналаў у знак падтрымкі. Спачатку ўдзельнікі спрабавалі спяваць «Катюшу» — прычым сувязь гэтай песні з чырвона-зялёным сцягам не зусім зразумелая, — але хутка ўсё сціхла.

Сама канструкцыя сцяга таксама выклікае пытанні: здаецца, што арнамент размясцілі з абодвух бакоў палатна. Інакш патлумачыць няправільнае размяшчэнне палос складана.

Чытайце таксама:

Па Мінску сёння нясуць чырвона-зялёны сцяг даўжынёй 500 метраў. Дзеля гэтага перакрылі праспект Пераможцаў

Лукашэнка не прыехаў на святкаванне Дня дзяржаўнай сімволікі — замест сябе адправіў Турчына

Каментары да артыкула