БЕЛ Ł РУС

«Белавія» запускае на самалётах мультымедыйную сістэму для пасажыраў

11.05.2025 / 21:4

Nashaniva.com

Цяпер пасажыры змогуць глядзець фільмы, слухаць аўдыякнігі і гуляць у гульні падчас палёту.

Мультымедыйная сістэма на самалётах «Белавія». Скрыншот відэа

Пра гэта паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал беларускай авіякампаніі. 

Бартавая сістэма забаў, якая працуе праз унутраную Wi-Fi-сетку, будзе даступная толькі на самалётах Boeing 737-800. 

Каб ёю скарыстацца, не патрэбна асобная праграма — дастаткова смартфона або планшэта. Пасля ўзлёту пасажыр зможа падключаецца да сеткі Belavia, зайсці на адрас belavia.box і атрымаць доступ да беларускай і замежнай відэа– і аўдыякалекцыі. У сістэму дадалі спецыяльны раздзел з фільмамі, прымеркаванымі да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Выкарыстанне сэрвісу бясплатнае, але спатрэбяцца ўласныя навушнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула