Тэрміны адключэння гарачай вады ў Мінску перанясуць
Прадпрыемства «Мінскэнерга» паведаміла, што ў сувязі з прынятым 8 мая рашэннем Мінгарвыканкама аб уключэнні сістэм ацяплення на сталічных аб'ектах сацыяльнай сферы раней запланаванае на май традыцыйнае адключэнне на пэўны час гарачага водазабеспячэння ў некаторых раёнах Мінска будзе перанесена.
Фота ілюстрацыйнае
Прычына пераносу — незвычайна нізкія для гэтага часу тэмпературы.
«Мы разумеем, як важна захаваць утульнасць у вашых дамах, асабліва ў такіх неўласцівых для сярэдзіны мая умовах надвор'я», — заяўляе «Мінскэнерга».
Новыя тэрміны адключэнняў будуць абвешчаныя пасля прыняцця Мінгарвыканкамам рашэння аб завяршэнні ацяпляльнага сезона для спажыўцоў сацыяльнай сферы.
Раней аналагічныя рашэнні прынялі ў Віцебску, Гомелі, Баранавічах, Пінску і Бабруйску.
Чытайце таксама:
На вуліцы халодна, ці пачнуць адключаць у чацвер гарачую ваду?
Праз два тыдні ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду. Глядзіце адрасы
Гарачую ваду пачнуць адключаць у маі ў Мінску: ёсць першыя адрасы