Грамадства

На вуліцы халодна, ці пачнуць адключаць у чацвер гарачую ваду?

Амаль у сярэдзіне месяца дзённая тэмпература ледзь дацягвае да 15 градусаў, а сіноптыкі яшчэ і нагнятаюць: «ідуць замаразкі, аб’яўлена штармавое папярэджанне». А тут яшчэ і адключэнне гарачай вады на носе. З 15 мая павінны пачаць яе адключаць, нагадвае Onliner.by.

«Я жыву ў доме на Каралінскай, 8. Наш адрас у спісе на адключэнне гарачай вады з 15 мая. А надвор’е самі бачыце якое, паводле прагнозу ў бліжэйшыя дні будзе 12—14 градусаў цяпла ўдзень. У мяне двое маленькіх дзяцей (пяць гадоў і сем месяцаў). У нас ёсць праточны награвальнік, але з-за таго, што праводка старая, коркі то і справа выбівае, на максімум яго не ўключыш. То бок мне давядзецца грэць каструлі або мыць дзяцей ледзь цёплай вадой з награвальніка. Адно калі лета, спёка. Іншае — калі холадна не толькі на вуліцы, але і дома. Можа, камунальным арганізацыям варта было б перагледзець графік і адкласці адключэнне гарачай вады», — разважае мінчанка Кацярына.

Павесяліць з адключэннем гарачай вады было б вельмі дарэчы. Але, напрыклад, на сайце «Мінскэнерга» вісяць старыя (і зусім не радасныя) графікі. Аднак надзея ёсць. Вось што нам распавялі на прадпрыемстве:

— Цяпер уключана ацяпленне для першай катэгорыі: бальніцы, дзіцячыя сады, школы. І пакуль у іх будзе ацяпленне, мы вам не выключым ваду. Калі раптам горад выключыць у іх ацяпленне, то і мы можам адразу адключыць гарачую ваду. Гэта вырашае горад.

Значыць, сочым за паведамленнямі Мінгарвыканкама і спадзяёмся, што прынамсі да канца тыдня «вентыль» не перакроюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна22

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром68

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна22

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць