Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве прыпыняе аказанне прававой дапамогі
Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што з 12 мая ягоны аддзел прававой дапамогі прыпыняе сваю працу.
Паведамляецца, што інфалінія ЦБС больш не функцыянуе, а тэлеграм-канал @CBShelp будзе выдалены і не будзе прымаць новыя звароты. Завершаныя будуць толькі тыя кансультацыі, на якія ўжо быў зроблены запіс.
Магчымасці працягваць аказанне прававой дапамогі ў Цэнтра беларускай салідарнасці больш няма з-за адсутнасці фінансавання. «Мы працягваем шукаць шляхі аднаўлення нашай дзейнасці, аднак гэты працэс патрабуе часу», — паведамляецца ў заяве.
Пры гэтым сам ЦБС як агульная структуру сваёй дзейнасці, як заяўляецца, не спыняе.
Чытайце таксама:
Як паўставала кампанія «Будзьма беларусамі!», якая трапіла ў крытычную сітуацыю
Рубіа: ЗША больш не будуць несці асноўны цяжар гуманітарнай дапамогі