Свет33

Рубіа: ЗША больш не будуць несці асноўны цяжар гуманітарнай дапамогі

«Мы не з’яўляемся ўрадам свету», — сказаў Рубіа журналістам у Бруселі.

Марка Рубіа. Фота: Saul Loeb, Pool Photo via AP

ЗША больш не будуць несці асноўны цяжар аказання гуманітарнай дапамогі ў свеце, заявіў у пятніцу дзяржаўны сакратар Марка Рубіа. Дзяржсакратар заклікаў іншыя багатыя краіны планеты ўзяць на сябе большую адказнасць пасля разбуральнага землятрусу ў М’янме, піша LRT.

«Мы не з’яўляемся ўрадам свету. Мы будзем прадастаўляць гуманітарную дапамогу, як і ўсе астатнія, і будзем рабіць гэта так добра, як зможам», — сказаў Рубіа журналістам у Бруселі.— «Але ў нас таксама ёсць і іншыя патрэбы, якія мы павінны ўлічваць».

Прэзідэнт Дональд Трамп у першы дзень свайго знаходжання на пасадзе кіраўніка амерыканскай дзяржавы загадаў прыпыніць усю знешнюю дапамогу ЗША на 90 дзён. Гэтае рашэнне, а таксама наступныя за ім указы аб спыненні працы мноства праграм Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), выклікалі хаос у глабальных гуманітарных аперацыях.

USAID фактычна было расфармавана, паколькі Трамп і мільярдэр Ілан Маск працягваюць рэалізацыю беспрэцэдэнтных мер па скарачэнні федэральнага ўрада ЗША: значная частка супрацоўнікаў агенцтва была адпраўлена ў адпачынак або звольнена, а многія гранты — адменены.

Рубіа заявіў, што несправядліва чакаць, што Амерыка будзе працягваць забяспечваць 60—70% усёй гуманітарнай дапамогі ў свеце, калі існуе мноства іншых багатых краін, якія павінны ўнесці свой уклад. Ён асабліва ўзгадаў Кітай і Індыю.

«Мы — самая багатая краіна ў свеце, але нашы рэсурсы не бязмежныя. У нас велізарны нацыянальны доўг, у нас ёсць і іншыя прыярытэты. Пара перагледзець наш падыход. Мы не адмаўляемся ад дапамогі, але ў нас ёсць і іншыя задачы,» — заявіў Рубіа.

Землятрус магнітудай 7,7, які адбыўся мінулай пятніцай, стаў адным з самых магутных у М’янме за апошнія сто гадоў. Ён закрануў рэгіён з насельніцтвам 28 мільёнаў чалавек, знішчыў бальніцы, разбурыў цэлыя паселішчы і пакінуў тысячы людзей без ежы, вады і даху над галавой.

Колькасць ахвяр землятрусу перавысіла 3300 чалавек, больш за 4500 атрымалі раненні, а звыш 200 чалавек лічацца зніклымі без вестак, заявіла ваенная хунта, што захапіла ўладу ў М’янме.

Злучаныя Штаты, якія раней з’яўляліся найбуйнейшым гуманітарным донарам у свеце, прапанавалі ў якасці дапамогі адносна сціплую суму ў $2 мільёны. Вашынгтон таксама абвясціў пра намер накіраваць трох экспертаў для ацэнкі шкоды, аднак іх прыбыццё затрымліваецца з-за праблем з атрыманнем віз ад ваеннага рэжыму М’янмы. Раней ЗША рэгулярна накіроўвалі кваліфікаваных ратавальнікаў у пацярпелыя рэгіёны, аператыўна аказваючы дапамогу пасля цунамі, землятрусаў і іншых бедстваў.

Рубіа адхіліў абвінавачванні ў маруднай рэакцыі Вашынгтона, сцвярджаючы, што сітуацыя ўскладненая самім характарам рэжыму ў М’янме.

«М’янма — не самае простае месца для працы. Ваенная хунта не любіць ЗША і замінае нам працаваць у краіне так, як мы хацелі б,» — патлумачыў ён.

Каментары3

  • Nemo
    05.04.2025
    "«Мы не з’яўляемся ўрадам свету», — сказаў Рубіа журналістам у Бруселі." Ах так? То я таксама заяўляю, што не з'яўляюся грамадзянінам усіх Злучаных Штатаў і прашу тую дапамогу, якую мне нікалі ЗША не аказалі і далей не аказваць.
  • Focus
    05.04.2025
    Заклікаць Кітай да гум.дапамогі - лапідарна геніяльна.
  • Бэйба
    06.04.2025
    Як знішчыць сваю мягкую сілу за некалькі глупых крокаў.
    І безумоўна, гэтую ініцыятыву перахопіць Кітай. А з пад яго жалезнай рукі павярнуць яе ўжо не атрымаецца.
    Геніяльна!

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Усе навіны →
Усе навіны

«Заказаў больш, чым машын на лініі». Кіраўнік «А1 таксі» — пра цэны і беларускую мову ў дадатку2

Як самыя небяспечныя наркакартэлі свету захопліваюць Еўропу10

Багацце Ілана Маска за адзін дзень скарацілася на $34 млрд пасля сваркі з Трампам4

Намесніца рэдактара «Мінск-Навін» расказала, як змянілася яе жыццё пасля шлюбу з мусульманінам з Сірыі15

У Кіеве пад расійскім ударам загінулі трое ратавальнікаў

«Гісторыя не выклікае даверу». Польшча перадала Літве справу аб міжнароднай абароне беларускі, якая часта ездзіла ў камандзіроўкі7

«Я ведаю, што на гэтай вайне я здохну. Але хачу стварыць нармальны штуршок руху»: выйшла другая частка фільма «Волат. Жыццё на нулі»9

У Казахстане патлумачылі загадкавыя агні ноччу над краінай

Ціханоўская пра высылку з Беларусі ў жніўні 2020: Мне далі на зборы 20 хвілін43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?4

Учора Мінск зноў затапіла. Чаму сталіца не гатовая да дажджоў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць