БЕЛ Ł РУС

Пад Варшавай затрымалі беларуса, які трымаў вялікую партыю выбухоўкі

12.05.2025 / 21:16

Nashaniva.com

Супрацоўнікі контртэрарыстычнага аддзела польскай паліцыі выявілі ў Вялішаве пад Варшавай буйную партыю выбуховых рэчываў. Жыхароў жылога комплексу Royal эвакуявалі, затрымаўшы грамадзяніна Беларусі, піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: сbsp.policja.pl

Спецаперацыя ў адной з кватэр жылога комплексу пачалася каля 10 раніцы. Там выявілі буйную партыю выбухоўкі. На месцы працавалі піратэхнікі, следча-аператыўная група і крыміналісты.

Для гарантавання грамадскай бяспекі паліцыя прыняла рашэнне аб эвакуацыі мясцовых жыхароў. Пасля заканчэння аперацыі ім дазволілі вярнуцца ў свае дамы.

Выбуховыя рэчывы канфіскаваныя, следчыя правялі ператрус яшчэ адной кватэры на тэрыторыі Вялішава.

Чытайце таксама:

Расія выкарыстоўвала для дыверсій у Еўропе сэкс-цацкі

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі

«Ганебны акт дыверсіі». Польшча зачыняе консульства Расіі ў Кракаве з-за падпалу гандлёвага цэнтра

Каментары да артыкула