Свет22

Падпал у віленскай IKEA летась зладзіў украінскі падлетак. Ён захоўваў на вакзале сумку з выбухоўкай, тэлефонамі і вібратарамі

Амерыканскае выданне The New York Times апублікавала расследаванне аб падпале крамы IKEA ў Вільні, які адбыўся 9 траўня 2024 года. Галоўны падазраваны — 17-гадовы (на момант злачынства) украінец Даніла Бардадым, якога літоўскія спецслужбы лічаць адным з выканаўцаў патэнцыйнай дыверсійнай кампаніі, каардынаванай з Расіі.

IKEA ў Вільні. Фота: ikealithuania.teamtailor.com

Вядома, што Даніла Бардадым вырас у Херсоне, ягоная маці жыве там дагэтуль.

NYT піша, што заходнія спецслужбы ўсё часцей фіксуюць спробы Расіі выкарыстоўваць людзей з трэціх краін — асабліва маладых — для нападаў у Еўропе, маскіруючы гэта пад «працу за грошы». У выпадку з Бардадымам гаворка ідзе пра падлетка, які аказаўся ўцягнуты ў небяспечную гульню і стаў зброяй у чужой вайне.

Увогуле за апошнія два гады нямала гандлёвых цэнтраў, складоў, падводных кабеляў і чыгунак у Еўропе пацярпела ў выніку таго, што Цэнтр стратэгічных і міжнародных даследаванняў апісвае як імкненне пасеяць хаос пад кіраўніцтвам расійскай вайсковай разведкі — ГРУ.

У справе з падпалам крамы IKEA ёсць вельмі дзіўны эпізод. У камеры захоўвання на вакзале ў Вільні Бардадым пакінуў сумку, у якой ляжалі выбухоўка, шэсць мабільных тэлефонаў, чатыры дэтанатары — і чамусьці два вібратары. Іх прызначэнне праваахоўным органам дагэтуль незразумела, але яны фігуруюць у справе як «прадметы невыразнага выкарыстання».

Следчыя ўпэўненыя, што хлопец дзейнічаў не адзін. Вясной 2024 года ён і ягоны саўдзельнік сустрэліся ў Польшчы з куратарамі, ад якіх атрымалі заказ — падпалы і выбухі ў Літве і Латвіі за 10000 еўра. Кантакт з заказчыкамі ішоў праз Telegram і кітайскі мабільны дадатак Zangi — малавядомую платформу, якая дазваляе абменьвацца паведамленнямі і файламі за межамі поля зроку заходніх спецслужбаў.

8 мая 2024 года Бардадым усталяваў у IKEA самаробную запальную прыладу з гадзінным механізмам і на наступны дзень вярнуўся, каб зняць відэа пажару. Запіс ён адправіў куратарам, пазбавіўся ад астатніх улік, пераапрануўся і паехаў у Варшаву. Там, паводле звестак NYT, ён атрымаў «аплату» — седан BMW 530. Але наяўных грошай яму не далі.

На гэтым гісторыя не скончылася. Ужо 13 мая Бардадым вярнуўся ў Літву, каб выканаць наступны тэракт. Ён зноў накіраваўся да сваёй схованкі — мяркуючы па ўсім, па чарговую партыю абсталявання. Але па дарозе ў Рыгу яго затрымалі пад Панявежысам супрацоўнікі крымінальнай паліцыі і спецназа «Арас». У хлопца пры сабе зноў былі выбухоўка і інструкцыі па яе ўжыванні.

Літоўскія следчыя лічаць, што Бардадыма і іншых удзельнікаў нападу на IKEA ў асноўным матывавалі грошы.

У мінулым месяцы генеральны пракурор Літвы Артурас Урбеліс назваў іх «маладымі людзьмі, якім відавочна не хапае жыццёвага досведу «і якія праз канфлікт» апынуліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы». Ён дадаў, што яны, магчыма, «не разумелі канчатковай мэты» тых, хто, хаваючыся за псеўданімамі ў сацыяльных сетках, замаўляў і накіроўваў іх працу.

Людзі, якіх вярбуе ГРУ, «відавочна не прафесіяналы, бо іх лёгка злавіць, яны часта знаходзяцца ў цяжкім фінансавым становішчы і іх прыцягваюць «прапановы хуткіх і лёгкіх грошай», сказаў дырэктар Дэпартамента дзяржбяспекі Дарус Яўнішкіс. Прыцягваючы навабранцаў у сацсетках, расійскія спецслужбы «проста закідваюць рыбалоўную сетку, каб паглядзець, хто клюне», дадаў ён.

На пытанне, ці ўдалося знайсці якія-небудзь доказы таго, што Бардадым свядома запісаўся ў дыверсанты, генеральная пракуратура Літвы адказала, што «няма ніякай інфармацыі, якая сведчыць пра тое, што абвінавачаны прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў».

Каментары2

  • Пракоп
    11.04.2025
    ... не ўкладваецца у мазгі здаровага сэнсу
  • Срочно в номер!
    11.04.2025
    Вот оно как бывает. Диверсант гражданин Украины, а ужесточать санкции и признавать угрозами все равно будут граждан Беларуси. В Польше тоже помню был как-то шпионский скандал, где большинство было гражданами Украины.
    Но литовцы сделают правильные выводы (на самом деле нет) и будут дальше бороться с белорусами лишь по причине того, что они граждане Беларуси

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць