БЕЛ Ł РУС

У Беларусі стварылі экалагічныя аднаразовыя кубачкі

12.05.2025 / 22:54

Nashaniva.com

Беларускія навукоўцы распрацавалі новы від экалагічнай аднаразовай упакоўкі — папяровыя кубачкі, пакрытыя біяраскладальнай плёнкай з палілактыду (матэрыял на аснове малочнай кіслаты з расліннай сыравіны). У адрозненне ад звычайных кубачкаў, дзе выкарыстоўваецца поліэтылен, новы матэрыял не шкодзіць навакольнаму асяроддзю, бо цалкам раскладаецца і не ўтварае мікрапластык, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com 

Распрацоўка стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАНБ, Інстытута мікрабіялогіі і БДУ.

Замест дарагога чыстага палілактыду яны вырашылі выкарыстоўваць таннейшы варыянт: звычайную паперу з вельмі тонкім пакрыццём палілактыду. Гэта дазваляе захаваць вільгаценепранікальнасць, трываласць і магчымасць тэрмаспайкі, як у поліэтылену, але без яго шкоднага ўздзеяння.

Цяпер першая партыя такой упакоўкі праходзіць праверку бяспекі. У будучыні плануюць выкарыстоўваць матэрыял не толькі для кубачкаў, але і для іншых відаў упакоўкі.

Чытайце таксама:

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі

Шалупінне ад чырвонай цыбулі стала абаронным слоем для сонечных батарэй

Матэрыял для лепшага захавання энергіі знайшлі ў нечаканым месцы

Як барацьба за экалогію і санкцыі прывялі еўрапейскі аўтапрам да крызісу

Каментары да артыкула