БЕЛ Ł РУС

Сёння стартуе «Еўрабачанне»

13.05.2025 / 8:36

Nashaniva.com

У швейцарскім Базелі пройдзе першы паўфінал 69-га конкурсу песні «Еўрабачанне». Беларусь адхілена ад удзелу з 2021 года.

Фота: Jens Büttner/picture alliance via Getty Images

У першы вечар на сцэну выйдуць прадстаўнікі Ісландыі, Польшчы, Славеніі, Эстоніі, Украіны, Швецыі, Партугаліі, Нарвегіі, Бельгіі, Азербайджана, Сан-Марына, Албаніі, Нідэрландаў, Харватыі і Кіпра.

У цяперашнім песенным спаборніцтве заяўленая рэкордная колькасць песень, выкананых на родных мовах удзельнікаў, што падкрэслівае ўзмацненне з году ў год культурнай разнастайнасці конкурсу.

У 2025 годзе галасаванне за паўфіналістаў «Еўрабачання» стане больш празрыстым. Галасы гледачоў, што назіраюць за конкурсам па-за межамі Еўропы, цяпер публікуюцца афіцыйна: яны будуць улічвацца як «39-я краіна».

Чытайце таксама:

Еўрабачанне — 2025: топ-10 удзельнікаў, на якіх варта звярнуць увагу

Сястра Ганны Сялук: Амерыка і «Еўрабачанне» нам не патрэбныя, ёсць рынак Расіі і Казахстана

Каментары да артыкула