Музыка99

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання

Сёння ў швейцарскім Базэлі пройдзе фінал «Еўрабачання». «Наша Ніва» сабрала відэа найцікавейшых выступаў.

Фота: Martin Meissner / AP

Конкурс не пакажуць па беларускім тэлебачанні. Але ў Беларусі ўсё роўна можна глядзець конкурс — хутчэй за ўсё, будзе трансляцыя на афіцыйным ютуб-канале «Еўрабачання».

KAJ — Bara Bada Bastu (Швецыя)

Краіна, якая выйграла ўжо сем «Еўрабачанняў», нацэлілася на восьмую перамогу. Для гэтага яна пасылае ў Базэль гурт KAJ — трох фінаў, якія спяваюць па-шведску, прычым гэта першая песня на нацыянальнай мове ад шведаў з 1998 года.

Трэк Bara bada bastu напісаны на фінскім дыялекце шведскай мовы і прысвечаны фінскай саўне. Букмекеры прарочылі шведам перамогу на сёлетнім «Еўрабачанні» яшчэ да таго, як быў выбраны прадстаўнік краіны — паглядзім, ці спраўдзіцца прагноз.

Louane — Maman (Францыя)

Ад пастаянных фаварытаў «Еўрабачання» пераходзім да штогадовых няўдачнікаў. Францыя часта адпраўляе на конкурс вакальна складаныя песні на нацыянальнай мове — згадаем спевака Slimane, які ў 2024-м праспяваў частку песні без мікрафона. Але ж краіне стабільна не шанцуе на конкурсе: апошняя перамога ў іх была яшчэ ў 1977-м, а іх найлепшы вынік апошняга часу — той самы Slimane і яго 4-е месца.

Сёлета Францыя адсылае песню ў сваім звычайным для «Еўрабачання» стылі, што заслугоўвае павагі, але наўрад ці дапаможа краіне спакусіцца на перамогу — такія суворыя законы конкурсу. Але чаму б нам проста не ацаніць прыгожы трэк?

Ziferblat — Bird of Pray (Украіна)

Нашы суседзі пасылаюць у Базэль нешта вельмі незвычайнае. У сваёй песні яны аб'ядналі і традыцыйныя ўкраінскія матывы, і стылістыку хіпі, і трошкі панку. Што да тэксту, гэта гісторыя пра расстанне і птушку, якая можа злучыць людзей на адлегласці.

У фінале нацыянальнага адбору Ziferblat выступалі ў фіялетавых рэтракасцюмах на сцэне, стылізаванай пад квітнеючы лужок. Асаблівай пастаноўкі ў нумары і не было. Хочацца верыць, што да Базэля ўкраінцы гэта выправілі, і мы атрымаем стылёвы нумар — еўрапейскія гледачы іншага не даруюць.

Yuval Raphael — New Day Will Rise (Ізраіль)

А вось гэта — гісторыя пра натхненне. 7 кастрычніка 2023-га ізраільцянка Юваль Рафаэль прысутнічала на сумна вядомым музычным фестывалі Supernova, куды наляцелі баевікі ХАМАС. Тады загінулі 378 удзельнікаў фестывалю. Юваль была адной з тых, хто выжыў.

Цяпер яна рэпрэзентуе Ізраіль з прыгожай песняй пра тое, што «новы дзень прыйдзе». Прыхільнікі прапалесцінскіх поглядаў заклікаюць забаніць Ізраіль на конкурсе, але арганізатары супраць. 

JJ — Wasted Love (Аўстрыя)

Аўстрыйская опера на «Еўрабачанні»? Так! Wasted Love, песня спевака JJ, якраз створаная ў такім стылі.

Уражвае моцна, тым больш пераможца 2024 года, швейцарац Nemo, таксама ўключаў у сваю кампазіцыю оперны кавалак. Але ці спрацуе рэцэпт поспеху другі год запар? І ці здолее JJ даць рады ўжывую такой тэхнічна складанай кампазіцыі? Калі ўсё ўдасца — не здзівімся першаму месцу ад журы для Аўстрыі.

Tommy Cash — Espresso Macchiato (Эстонія)

А вось і адзін з тых дзівакоў, якіх мы чакаем кожнае «Еўрабачанне». Спявак пад псеўданімам Томі Кэш прадстаўляе песню на сумесі англійскай мовы і таго, што можна апісаць як аўтарскае разуменне італьянскай. Вы не паверыце, але італьянцы ўжо выказалі сваё абурэнне — маўляў, у песні багата клішэ пра Італію накшталт кавы і мафіёзі.

На шчасце, мы не італьянцы і можам спакойна атрымаць задавальненне ад гэтай песні. Нездарма Томі Кэш спявае на вясёлай трасянцы «No stresso, no stresso, no need to be depresso».

Shkodra Elektronike — Zjerm (Албанія)

Яшчэ адны электроншчыкі, ды яшчэ і з фальклорнымі матывамі ды песняй на нацыянальнай мове. Песня з назвай, што перакладаецца як «полымя», адсылае да албанскіх традыцый, дзе полымя шануюць ужо шмат стагоддзяў і выкарыстоўваюць у рытуалах. 

У кліпе да відэа Беатрычэ, удзельніца дуэта Shkodra Elektronike, танчыць у стылізаванай версіі хублеты — албанскага народнага адзення. Спадзяёмся, у сцэнічнай версіі будзе не менш павагі да традыцый.

Katarsis — Tavo Akys (Літва)

Букмекеры не маюць асаблівых надзей наконт гэтай кампазіцыі, але не адзначыць яе было б несправядліва. Пакуль шмат іншых краін выбіраюць бяспечную поп-стылістыку, нашы суседзі вязуць на конкурс незвычайны, прыгожы і стылёвы індзі-рок.

Тут няма вычварных спецэфектаў і натоўпу падтанцоўкі, ёсць толькі выканаўцы і іх эмацыйная песня. Паглядзім, ці ўдасца ў Katarsis рэалізаваць задуму такога выступу на належным узроўні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • Беларуска
    11.05.2025
    Мне найбольш пра матулю песня францужанкі спадабалася, але пераможцамі будуць шведы
  • ЯНКА
    11.05.2025
    .
    • СЭКСЫСЦКАЯ МАДОННА •

    🔺А Юваль Рафаэль, дарэчы, дзяўчына. :) І гэта пры тым, што Рафаэль іхняе роднае менавіта мужчынскае імя біблейскага паходжаньня! Таксама біблейскі Юваль (што значыць, ручай ці прыток) быў менавіта сынам (то бок, зацемлю, не дачкой!) Лямэха й Аіды.

    🔺Ці возьмем (у думках у рукі) Рон Пэрэтз — незвычайна прыгожую «томную» сьпявачку з тых краёў. Хоць у сяняшнім — навошта бегаць ў часы Хры́стаса? — Ізраілі Роны Пэрэтзы гэта барадатыя эканамісты й футбалісты, і «протчыя» альфы й бруталы.

    🔺Затое для расейцаў Янка — жаночае імя, таму ў Беларусі мусіць быць цалкам скасаванае вывучэньне «Ідыётаў» Дастаеўскіх і ўсіх Пушкіных, покуль яны хоць бы даведаюцца, хто такія Янка Купала, Янка Брыль і Янка Маўр. Але Валя — сьмех у роце! — часта ў іх «это мужік», узгадайма таго ж гапічнага тэлефоназнаўцу Вілсакома.

    🔺«Эрых Марыя Рэмарк хоць баба, але як піша!» — казалася яшчэ ў старое показцы. А ў нашае цяперака, што прэтэндуе на ролю плоцевага мікстэра, гэткія «няправільныя» імí разглядаюцца пэўнымі яшчэ зь няўцямным гонарам за гэндэрную роўнасьць.
    .
  • Жах
    17.05.2025
    Культурная дэградацыя Эўропы ва ўсю хаду

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў28

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць