БЕЛ Ł РУС

Дэлегацыю ЗША на перамовах у Турцыі ўзначаліць Рубіа

13.05.2025 / 20:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які цяпер знаходзіцца з візітам у Саудаўскай Аравіі, заявіў, што на расійска-ўкраінскую сустрэчу ў Стамбуле прыедзе дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. Раней паведамлялася, што ў Турцыю таксама едуць спецпрадстаўнікі прэзідэнта ЗША Кіт Келаг і Стыў Уіткаф. Ці паедзе сам Трамп — залежыць ад рашэння Пуціна ўдзельнічаць у сустрэчы.

Марка Рубіа. Фота: AP

Між тым ёсць інфармацыя, што на запланаваных на 15 траўня перамовах адносна вайны ва Украіне ў Турцыі Расію прадставяць кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў і памочнік Пуціна Юрый Ушакоў, піша Washington Post са спасылкай на неназванага былога высокапастаўленага чыноўніка Крамля. Раней пра гэта паведамляла расійская «Комсомольская правда», але навіну адразу ж выдалілі.

Факт адпраўкі расійскай дэлегацыі ў Стамбул таксама пацвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, аднак ён не абвясціў склад дэлегацыі.

Ініцыятарам прамых перамоваў з Украінай у Турцыі выступіў Уладзімір Пуцін, але ён не дамовіўся аб узроўні сустрэчы. Уладзімір Зяленскі прыняў запрашэнне і прапанаваў Пуціну сустрэцца асабіста, аднак пакуль што Пуцін на гэта ніяк не адказаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі ў Стамбуле не будзе сустракацца ні з кім з прадстаўнікоў Расіі, акрамя Пуціна

Трамп дапусціў, што можа прыехаць у Турцыю, дзе Зяленскі будзе чакаць Пуціна

Трамп гатовы разам з Еўропай ціснуць на Расію з дапамогай новых санкцый

Трамп запатрабаваў ад Украіны пачаць перамовы з Расіяй

Каментары да артыкула