Прэзідэнт Украіны спадзяецца, што сустрэча адбудзецца ўжо ў чацвер.

Пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у сваім тэлеграм-канале.
«Мы чакаем ад заўтра спынення агню — поўнага і трывалага, каб даць неабходную аснову для дыпламатыі. Няма сэнсу зацягваць забойствы. І я буду чакаць Пуціна ў чацвер у Турцыі. Асабіста. Спадзяюся, што расіяне гэтым разам не будуць шукаць прычыны, чаму яны не могуць», — гаворыцца ў паведамленні.
Напярэдадні ў Кіеве «кааліцыя ахвотных» у складзе лідараў Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і Украіны заклікала да безумоўнага спынення агню з 12 мая. Аднак Уладзімір Пуцін у начным звароце прапанаваў аднавіць перамовы з Украінай у Стамбуле з 15 мая — без папярэдніх умоваў. У Кіеве падкрэсліваюць важнасць спынення агню да пачатку перамоваў. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што гатовы арганізаваць мірныя перамовы, але таксама падкрэсліў неабходнасць спынення агню.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары