На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі
Абмежавалі і ўборы з доўгім шлейфам.
Рэпер Канье Уэст і яго жонка Б'янка Цэнзоры на «Грэмі» ў 2025 годзе. Фота: Matt Winkelmeyer/Getty Images for The Recording Academy
На 78-м Канскім фестывалі, які адкрыўся 13 мая, арганізатары ўвялі строгі дрэс-код. Цяпер афіцыйна забаронена з'яўляцца ва ўборы, які агаляе цела, — як на чырвонай дарожцы, так і ў іншых зонах. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце фестывалю.
Пад забаронай не толькі «голыя» сукенкі. Абмежавалі таксама залішне грувасткія ўборы, асабліва з доўгімі шлейфамі, паколькі яны перашкаджаюць перамяшчэнню гасцей па пляцоўцы і ўскладняюць рассадку ў зале.
Для вячэрніх паказаў, якія праходзяць з 19:00 да 22:00, строгі дрэс-код: смокінгі, цёмныя касцюмы з гальштукамі, доўгія сукенкі ці кактэйльныя ўборы.
Селебрыціс не раз з'яўляліся ў «голых» сукенках на публіцы. Сваімі аголенымі сукенкамі здзіўлялі мадэль Ірына Шэйк і Бэла Хадыд, актрыса Флорэнс П'ю. Асабліва шакуючыя ўборы — у жонкі Канье Уэста Б'янкі Цэнзоры.
Чытайце таксама:
Канскі кінафестываль распачнецца з трох фільмаў пра вайну ва Украіне