БЕЛ Ł РУС

У Нароўлі хлопец страляў па вокнах каледжа, каб пакрасавацца перад сяброўкай

14.05.2025 / 12:23

Nashaniva.com

Малады чалавек не толькі страціў дзяўчыну, але і крымінальную справу атрымаў.

Жыхару Нароўлі дзяўчына падарыла на дзень нараджэння пнеўматычны пісталет. 18-гадоваму хлопцу падарунак вельмі спадабаўся. Ён усюды насіў пісталет з сабой і ахвотна хваліўся перад сябрамі.

Аднойчы вечарам хлопец пайшоў на шпацыр з другой сяброўкай. Натуральна, пачаў паказваць пісталет і ёй. Дзяўчына папрасіла паказаць, як пнеўматыка працуе. Хлопец пагадзіўся і адкрыў агонь па вокнах каледжа.

Хутка маладога чалавека затрымалі, як паведамляюць сілавікі, на яго завялі крымінальную справу. Не ацаніла такія забаўкі і яго дзяўчына, так што дзяўчыны ў хлопца больш няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула